Беларусь і Аўстрыя зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Пра гэта ішла размова на двухбаковай сустрэчы ў рамках міжурадавага пагаднення аб абмене інфармацыяй у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Мінску, паведамляе БЕЛТА. Асноўнымі тэмамі дыскусіі сталі развіццё заканадаўства, абыходжанне з радыёактыўнымі адходамі, эксплуатацыя ядзерных установак, рэалізацыя ядзернай энергетычнай праграмы ў Беларусі і іншыя.