Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным нарошчваць беларускую прысутнасць на агульным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі аб актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця. Дагаворам аб ЕАЭС устаноўлены правілы канкурэнцыі. Створаны інстытуты і механізмы саюза, якія даюць магчымасць прымаць выгадныя для нас рашэнні і не прымаць нявыгадныя, а таксама забяспечваць кантроль іх выканання. Па словах кіраўніка дзяржавы, зараз трэба нарошчваць нашу прысутнасць на агульным рынку.