Беларусь і Расія на пачатку восені плануюць правесці саюзны Савет міністраў

Беларусь і Расія на пачатку восені плануюць правесці саюзны Савет міністраў для ўрэгулявання некаторых праблемных пытанняў, асабліва ў сувязі з падпісаннем Дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым ішла мова на сустрэчы ў Мінску Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. 

У сваю чаргу, Сяргей Лаўроў пацвердзіў гатоўнасць абмеркаваць стан спраў на падставе тых дамоўленасцей, якія былі падпісаны прэзідэнтамі Беларусі і Расіі і датычацца знешнепалітычнай дзейнасці. Ён адзначыў, што кіраўнікі МЗС дзвюх краін плённа папрацавалі і гатовы даць справаздачу аб бягучай сітуацыі і далейшых дзеяннях знешнепалітычнага забеспячэння інтэграцыйных працэсаў у межах ЕАЭС і Саюзнай дзяржавы. 

 

 

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动