Беларусь і Туркменістан дамовіліся аб значным пашырэнні паставак беларускай тэхнік

       Беларусь і Туркменістан дамовіліся аб значным пашырэнні паставак беларускай тэхнікі, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па выніках перагавораў у Ашхабадзе з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, перадае БЕЛТА. У бліжэйшы час у гэту краіну будуць пастаўлены на выпрабаванне некалькі адзінак збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, а таксама тры віды аўтобусаў. Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што Беларусь прапануе Туркменістану самыя дасканалыя тэхнічныя рашэнні, канкурэнтаздольныя на сусветных рынках.
        У цэлым, па ацэнцы прэм'ер-міністра, адбыліся вельмі канструктыўныя перагаворы: разгледжаны шматпланавыя пытанні сумеснага супрацоўніцтва - ад узаемнага гандлю да рэалізацыі шэрагу інвестпраектаў. На думку Міхаіла Мясніковіча, у бакоў ёсць вялікія перспектывы, у тым ліку ў галіне інавацыйнага супрацоўніцтва.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动