Асноўныя дасягненні беларускай сістэмы адукацыі былі прадстаўлены на пасяджэнні парламенцкага камітэта Цэнтральна-еўрапейскай ініцыятывы ў Вене, паведамляе БЕЛТА. Пасяджэнне было прысвечана пытанням развіцця адукацыі як фундаменту дабрабыту грамадства. Кіраўнік беларускай дэлегацыі - старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Мікалай Казаравец, расказаў аб дасягненнях нацыянальнай сістэмы адукацыі і прыярытэтных напрамках
міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі ў сферах адукацыі, навукі і інавацый.