Міністр замежных спраў заклікаў беларускіх дыпламатаў актывізаваць работу ў Расіі і іншых краінах СНД.


         Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заклікаў беларускіх дыпламатаў актывізаваць работу ў Расіі і іншых краінах СНД, а таксама некаторых краінах Афрыкі і Амерыкі. На гэта ён звярнуў увагу на пашыранай нарадзе з саветнікамі па гандлёва-эканамічных пытаннях замежных устаноў, акрэдытаваных у краінах СНД, Афрыцы і Амерыцы, перадае БЕЛТА. Міністр нагадаў, што асноўная мэта Праграмы дзейнасці ўрада Беларусі і Нацыянальнай праграмы развіцця экспарту на 2011-15 гады ў частцы, якая тычыцца знешнеэканамічнай дзейнасці -  дасягненне станоўчага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў 2015 годзе ў памеры $ 500 млн. Пры гэтым ён падкрэсліў , што другі год запар экспарт беларускай прадукцыі зніжаецца. Разлікі паказваюць, што дасягненне мэтавага параметру Нацыянальнай праграмы развіцця экспарту магчыма пры забеспячэнні росту ў 2014-15 гадах не менш чым 23 % штогод.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动