На кожны матч лядовага форуму прыходзяць каля 10 тысяч гледачоў. А тэлеаўдыторыя можа скласці не менш за мільярд чалавек. 150 кампаній з усяго свету ў рэжыме рэальнага часу распавядаюць балельшчыкам пра тое, што адбываецца на лядовых арэнах. Ужо сёння мінскі чэмпіянат свету кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі хакея назаве самым наведвальным. А сустрэча зборных Беларусі і Расіі на "Мінск-Арэне" ўстанавіла новы рэкорд наведвальнасці турніру - 14 тысяч 679 гледачоў.