У Белавежскай пушчы з'явіўся новы маршрут "пушчанскія рабінзоны".

        Маршрут праходзіць па запаведных месцах пушчы. На працягу двух дзён турыстам трэба будзе пераадолець адлегласць у 21 км. У суправаджэнні гіда ўдзельнікі паходу пройдуць па мясцінах, якія даступны толькі пешаму турысту. Маршрут падарожнікаў пройдзе каля нізінных балот, бору і дубровы векавымі дрэвамі. Экскурсіі па маршруце "пушчанскія рабінзоны" будуць праводзіцца для груп ад 2 да 10 чалавек. Для ўдзелу ў іх неабходна запісацца загадзя - не менш чым за два дні да пачатку паходу. Нагадаю, Нацыянальны парк "Белавежская пушча" - адзін з найстарэйшых запаведнікаў у свеце. Белавежская пушча ў 1992 годзе ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动