Выстава беларускага іканапісу адлюстроўвае асаблівасці нацыянальнага мастацтва і значны ўклад Беларусі ў сусветную скарбніцу культурных каштоўнасцяў.


        Выстава беларускага іканапісу, якая праходзіць у Будапешце, адлюстроўвае асаблівасці нацыянальнага мастацтва і значны ўклад Беларусі ў сусветную скарбніцу культурных каштоўнасцяў. Такі пункт гледжання выказалі карэспандэнту БЕЛТА у пасольстве Беларусі ў Венгрыі. Экспазіцыя "Іканапіс Беларусі XVII - XVIII стагоддзяў " адкрылася 29 красавіка ў Гістарычным музеі Будапешта. На ёй прадстаўлена 30 унікальных помнікаў беларускага іканапісу. На цырымоніі прэзентацыі выступілі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Хайноўскі, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў. Выступоўцы адзначылі, што на працягу стагоддзяў менавіта абраз і прыналежнасць да хрысціянскай веры з'яўляліся кансалідуючым пачаткам, які падтрымлівае імкненне беларускага народа адстаяць сваю нацыянальную самасвядомасць, мову, культуру насуперак гістарычным і палітычным фактарам. У Гістарычным музеі Будапешта гэтая выстава будзе доўжыцца да сярэдзіны чэрвеня, а затым да пачатку кастрычніка будзе экспанавацца ў венгерскіх рэгіянальных музеях у гарадах Сольнак і Кечкемет.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动