Конкурс дзіцячай моды «Kids Couture» – брэнд Наваполацка. Фота: www.novaya.by
Менавіта Наваполацк у гэтым годзе прызнаны Культурнай сталіцай Беларусі. На працягу года яго наведваюць прафесійныя танцавальныя, музычныя, харэаграфічныя калектывы, актывізуецца дзейнасць рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых улад. У Цэнтры культуры Наваполацка створана шмат гурткоў па інтарэсах. Маштабныя і цікавыя праекты горада пачынаюцца менавіта тут. Міжнароднае радыё «Беларусь» таксама завітала ў наваполацкі Цэнтр культуры.
Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало» – маштабная падзея ў Наваполацка.
Фота: www.novaya.by