Фота: belta.by
У Беларусі мір і спакой, а значыць, сістэма нацыянальнай бяспекі выконвае сваю ролю, адзначыў у каментарыі журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч перад міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяй "Забеспячэнне нацыянальнай, рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі: актуальныя праблемы і рашэнні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі на тэрыторыі нашай краіны сёння мір і бяспека, калі мы сёння на нашы вуліцы можам выпускаць дзяцей спакойна гуляць, (гэта значыць, што. - Заўвага БЕЛТА) сістэма нацыянальнай бяспекі выконвае сваю ролю. Тыя структуры, якія ўваходзяць у сістэму забеспячэння нацыянальнай бяспекі, выконваюць задачы, што на іх ускладаюцца, нягледзячы на рызыкі і выклікі", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго слоў, пытанні, звязаныя з забеспячэннем нацыянальнай бяспекі, знаходзяцца ў аснове. Мяняецца геапалітычная абстаноўка, тэндэнцыі, на жаль, развіваюцца ў негатыўным рэчышчы, і ўсё гэта прыводзіць да глабальных негатыўных наступстваў. Таму ўсё, што звязана з пытаннямі нацыянальнай бяспекі, вельмі важна і хвалюе перш за ўсё і насельніцтва краіны, і людзей, якія гэтымі пытаннямі займаюцца.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі адзначыў, што сёння вялікая ўвага ўдзяляецца пытанням кібербяспекі: адпаведныя рызыкі і выклікі маюць негатыўную, небяспечную тэндэнцыю.
"Таму сёння мы паслухаем тое, чым будуць дзяліцца нашы спецыялісты, нашы вучоныя, таму што навука і пытанні бяспекі непарыўна і цесна звязаны. Паслухаем нашых гасцей, якія прыехалі з іншых краін. Канферэнцыя мае статус міжнароднай. Думаю, даведаемся, пачуем шмат цікавага, новага, што возьмем сабе на ўзбраенне", - сказаў ён, дадаўшы, што гэта дасць магчымасць яшчэ больш павысіць бяспеку грамадзян.
Аляксандр Вальфовіч звярнуў увагу, што канферэнцыя прысвечана 85-годдзю ўтварэння Акадэміі нацыянальнай бяспекі Беларусі. Таксама знакавым ён лічыць тое, што гэты прыгожы юбілей адзначаецца ў дату 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Паводле яго слоў, гэты год - напамін, што мір і бяспека каштуюць вельмі дорага. "Шмат праліта крыві нашых дзядоў і прадзедаў за нашу бязвоблачную будучыню. Трэба памятаць і шанаваць", - сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі, дадаўшы, што пытанням гістарычнай памяці ў краіне надаецца найважнейшае значэнне.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici