Беларускія вучоныя вывучаюць асаблівасці імунітэту пры COVID-19


 

Беларускія вучоныя вывучаюць асаблівасці імунітэту пры COVID-19. Аб гэтым ішла размова ў час пасяджэння рэспубліканскай міжведамаснай рабочай групы па пераадоленні COVID-19 на тэму "Ацэнка спецыфічнага гумаральнага і клетачнага імунітэту пры каранавіруснай інфекцыі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

У пасяджэнні пад кіраўніцтвам старшыні Прэзідыума НАН Уладзіміра Гусакова прынялі ўдзел вядучыя вучоныя Акадэміі навук, Міністэрства аховы здароўя і ўстаноў вышэйшай адукацыі медыцынскага, біялагічнага і хімічнага профілю. Удзельнікі адзначылі клінічную значнасць вызначэння паказчыкаў клетачнага і гумаральнага імунітэту ў пацыентаў пры каранавіруснай інфекцыі для эфектыўнай рэалізацыі індывідуальнага комплексу лячэбна-дыягнастычных мерапрыемстваў. Яны таксама звярнулі ўвагу на важнасць правядзення сералагічных даследаванняў для выяўлення груп з больш высокай рызыкай заражэння і мадэлявання імуннага адказу пасля вакцынацыі.

Вучоныя пацвердзілі актуальнасць выканання фундаментальных навуковых даследаванняў па вывучэнні патагенетычных механізмаў пашкоджання розных органаў і сістэм арганізма пры COVID-19 для абгрунтавання і распрацоўкі новых метадаў лячэння з выкарыстаннем клетачных тэхналогій, лазернага апрамянення крыві. Адзначана неабходнасць разгляду і комплекснай ацэнкі вынікаў сусветных навуковых даследаванняў па стварэнні вакцыны для масавай прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі і магчымасці айчынных вучоных у вырашэнні гэтай праблемы.

Прынята рашэнне аб публікацыі зборніка дакладаў па выніках правядзення пасяджэнняў рабочай групы і відэаканферэнцыі РАН і НАН "Каранавірусная інфекцыя: фундаментальныя, клінічныя і эпідэміялагічныя аспекты. Сацыяльна-эканамічныя выклікі ахове здароўя".

Рэспубліканская міжведамасная рабочая група па пераадоленні COVID-19 была створана пастановай бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 18 мая 2020 года нумар 223. У яе ўвайшлі больш за 30 спецыялістаў, якія прадстаўляюць акадэмічную і вузаўскую навуку. Гэта вядучыя вучоныя НАН, міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі, медыкі-практыкі арганізацый сістэмы аховы здароўя краіны. Мэта рабочай групы - арганізацыя і каардынацыя дзейнасці вучоных і медыцынскіх работнікаў Беларусі па практычнай рэалізацыі комплексаў мерапрыемстваў для пераадолення каранавіруса.

 

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions