Лукашэнка абмеркаваў з Каранікам і Косінцам ліцэнзаванне медыцынскай дзейнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка і свайго памочніка Аляксандра Косінца, перадае  БЕЛТА.Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала праект урадавай пастановы "Аб пераліку працэдур (даследаванняў, маніпуляцый), якія адносяцца да работ і паслуг, што складаюць ліцэнзуемую медыцынскую дзейнасць". З кіраўніком дзяржавы вырашылі ўзгадніць пытанне аб неабходнасці прыняцця гэтага дакумента. Падобны дакумент прымаўся ўжо Саўмінам у сакавіку 2011 года, аднак, на думку міністэрства, ужо ўзнікла неабходнасць абнавіць яго палажэнні. "Пытанне аб ліцэнзіях, дазволах, забаронах. Яно было некалі вельмі сур'ёзна ўзнята не толькі бізнес-супольнасцю, але і звычайнымі людзьмі, асабліва тымі, хто будзе займацца гэтымі відамі дзейнасці, на якія патрэбна будзе ліцэнзія. З таго часу, калі мы зрабілі шмат крокаў, каб зняць лішнія дазвольныя тэмы і пытанні, даць большую свабоду людзям, грамадству і бізнес-структурам, я кантралюю гэтыя пытанні", - растлумачыў сваю ўвагу да гэтай тэмы Прэзідэнт.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions