Сярэдневяковы меч знойдзены на беразе Бярэзіны ў Бабруйску

   Сярэдневяковы меч знайшлі на беразе Бярэзіны ў Бабруйску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшы навуковы супрацоўнік гарадскога краязнаўчага музея Іна Аўсейчык. "Такія мячы выкарыстоўваліся ў эпоху Высокага Сярэдневякоўя - з другой палавіны XI па XIII стагоддзе ўключна. Іх ужо знаходзілі ў Гродне, Навагрудку. Усяго ў рэспубліцы сем мячоў гэтага перыяду. Але ў Магілёўскай вобласці такая зброя выяўлена ўпершыню", - расказала Іна Аўсейчык. Нягледзячы на тое што частка клінка адсутнічае, меч добра захаваўся. "Цяпер мы размясцілі знаходку ў дыстыляваную ваду, каб пазбавіць ад лішніх солей і налёту. Меч доўга праляжаў у зямлі, пацярпеў ад карозіі. Наша галоўная задача цяпер - яго рэстаўрацыя і кансервацыя. Пасля гэтага ў нас з'явіцца магчымасць больш дэталёва вывучыць знаходку. Нярэдка на такую зброю наносілі арнамент або кляймо. Гэта дапаможа больш дакладна вызначыць дату стварэння мяча, устанавіць, каму ён мог належаць", - адзначыла Іна Аўсейчык. Пасля ўсіх працэдур і больш уважлівага даследавання артэфакт зойме месца ў пастаяннай экспазіцыі Бабруйскага краязнаўчага музея.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions