Парламент рыхтуе прапановы па змякчэнні ўплыву каранавіруса на эканоміку

Фота: belta.by


Дэпутаты да канца тыдня абагульняць прапановы дзелавых саюзаў і зацікаўленых ведамстваў аб мерах, накіраваных на ўстараненне негатыўнага ўплыву каранавіруса на экспартныя галіны Беларусі, і накіруюць іх у Савет Міністраў. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы будзем сёння разглядаць пытанне аб уплыве каранавіруса. Ад міністэрстваў, ведамстваў і, галоўнае, ад саюзаў прадпрымальнікаў да нас паступаюць прапановы. Мы бачым, якія сектары больш за ўсё закрануты эпідэміяй. Мы бачым таксама, што асноўны масіў прапаноў знаходзіцца ў кампетэнцыі выканаўчай улады і Савета Міністраў. Таму мы да канца тыдня абагульнім гэту інфармацыю і перададзім у Савет Міністраў для прыняцця мер", - сказаў Андрэй Савіных.

Гаворачы аб тым, якія галіны найбольш пацярпелі ад каранавіруса, парламентарый адзначыў, што перш за ўсё гэта турыстычны сектар. "Акрамя таго, удар прыйшоўся на авіязносіны, пасажырскія чыгуначныя перавозкі, гасцінічны і рэстаранны сектар. І, па вялікім рахунку, мы бачым цяпер ужо націск на сектар забаў, - заявіў ён. - У гэтым выпадку прапановы бізнесу мы лічым першаснымі. Людзі на месцах, якія сутыкаюцца з гэтым на практыцы, мне здаецца, лепш за іншых разумеюць, што можна зрабіць для таго, каб аблягчыць сітуацыю. Другое пытанне - магчымасці ўрада таксама не бязмежныя, і таму нам давядзецца тут шукаць разумны і ўзважаны кампраміс".

Андрэй Савіных асабліва падкрэсліў, што бізнес прадстаўляе прапановы выхаду з сітуацыі, а не просіць грошай. "Прадпрыемствы просяць адтэрміноўкі па падатковых плацяжах, па арэнднай плаце, просяць зніжэння кошту крэдытаў - гэта прапановы, якія паступаюць з вельмі многіх крыніц. Ёсць яшчэ шэраг, але ў іх ужо трэба разбірацца больш дэталёва", - дадаў ён.

 
Emissions sur Internet
Now:
18.00 News from Belarus (EN)

Next:
18.20 Сontours of Cooperation (EN)


Horaires sur Internet
Horaire des émissions par satellite (voir les paramètres de réception ici)
Shortwaveservice
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions