Беларусь падчас старшынства ў ЕАЭС будзе выступаць за поўнафарматны эканамічны саюз

Фота: belta.by


Беларусь падчас свайго старшынства ў ЕАЭС у 2020 годзе будзе выступаць за стварэнне поўнафарматнага эканамічнага саюза. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення еўразійскай інтэграцыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Аляксандр АляксандрОвіч на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Еўразійскі эканамічны саюз у кантэксце працэсаў рэгіянальнай інтэграцыі: новыя выклікі і магчымасці". Ён падкрэсліў, што існуе нямала пытанняў ўнутры саюза. Эканамічны саюз яшчэ не створаны, падкрэсліў ён. Трэба будзе шмат працаваць па гэтай тэме. Часовы арыенцір па яго стварэнні - гэта 2025 год.  Прадстаўнік МЗС закрануў тэму важнасці спалучэння ЕАЭС з ініцыятывай "Пояс і шлях". Акрамя таго, выказаў меркаванне аб неабходнасці дыялогу паміж ЕАЭС і Еўрапейскай камісіяй. Пры гэтым Аляксандр АляксандрОвіч падкрэсліў, што ЕАЭС - гэта не аднадзённая арганізацыя, а сусед Еўропы, з якім трэба будзе жыць разам. 

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions