Першы беларуска-узбекскі форум рэгіёнаў пройдзе ў Мінску ў ліпені (аўдыя)


 

Рэгіянальнае супрацоўніцтваадзін з галоўных фактараў развіцця міждзяржаўных адносін. І Беларусь актыўна развівае стасункі. Нядаўна у Санкт-Пецярбургу прайшоў шосты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, дзе падпісаны шырокі пакет кантрактаў і пагадненняў. У перспектыве - яшчэ дзве падзеі – узаемадзеянне рэгіёнаў Беларусі і Украіны абмяркуюць восенню ў Жытоміры, а ў Мінску на наступным тыдні пройзе першы беларуска-узбекскі форум.

У аснове - дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва, падпісаная прэм'ер-міністрамі дзвюх краін і распрацаваная па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі падчас яго леташняга візіту ў Ташкент. Асноўныя напрамкі - гэта міжпарламенцкае супрацоўніцтва, эканоміка і гуманітарная дзейнасць. Пойдзе размова аб развіцці навукі і адукацыі. Як адзначыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна, гэты прарыў стварае добры фундамент для далейшай працы.



Беларуска-узбекскі форум пройдзе ў рамках першага ў гісторыі візіту ў Беларусь прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева. Як чакаецца, у пленарным пасяджэнні прымуць удзел каля 400 чалавек з абодвух бакоў. Пасол Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў падкрэсліў вялікі патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва, які неабходна рэалізаваць узаемнымі намаганнямі.


 

Падчас візіту дэлегацыі Узбекістана абудзецца маладзёжны форум па IT-сектары. У прыватнасці, прадугледжана наведванне Парку высокіх тэхналогій. Запланавана і насычаная культурная праграма. Госці і ўдзельнікі азнаёмяцца з выставай-кірмашом узбекскіх тавараў. Акрамя таго, у дні форуму рэгіёнаў ў Мінску адкрыюць бюст узбекскага паэта Алішэра Наваі, расказала намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна. Па выніках форуму чакаецца падпісанне шэрагу міжрэгіянальных пагадненняў, а таксама кантрактаў.


 
Emissions sur Internet
Now:
19.40 W świecie białoruskiej literatury (PL)

Next:
20.00 Nasz afisz (PL)


Horaires sur Internet
Horaire des émissions par satellite (voir les paramètres de réception ici)
Shortwaveservice
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions