Каля 10 тыс. чалавек прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці

Фота: belta.by

Каля 10 тыс. чалавек прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Жалобная цырымонія пачалася ў палове чацвёртай раніцы з лазернай пастаноўкі "Уварванне" пад фанаграму са знакамітай сімфоніі Дзмітрыя Шастаковіча. Перадсвітальную цішыню разарвалі кулямётныя стрэлы і залпы артылерыйскай батарэі. На ўстаноўленым ля Вечнага агню экране мяняліся фатаграфіі абаронцаў крэпасці. Вядучыя расказвалі гісторыі іх гераічнай гібелі. На плошчы Цырыманіялаў сабраліся тысячы людзей. Самыя ганаровыя госці мерапрыемства - ветэраны - размясціліся на спецыяльна устаноўленых для іх крэслах.

Сустракаць світанак 22 чэрвеня ў цытадэлі над Бугам для многіх ужо стала традыцыяй. З кожным годам колькасць удзельнікаў памятных мерапрыемстваў у Брэсцкай крэпасці толькі павялічваецца. "Гэта жалобны дзень. Але разам з тым мы павінны яго памятаць, шанаваць. Тут у першыя гадзіны вайны нашы воіны праявілі мужнасць і гераізм, далі годны адпор гітлераўскім акупантам. Памяць пра тыя падзеі будзе жыць доўга на беларускай зямлі", - сказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс.

Успомніць адну з самых трагічных старонак у гісторыі народа ў Брэст прыехалі паўтара дзясятка дэлегацый, у тым ліку афіцыйныя з Масквы, Стаўраполля, Ленінградскай вобласці. Сваіх прадстаўнікоў накіравала асацыяцыя воінаў-інтэрнацыяналістаў Калінінградскай вобласці, Кіеўскае таварыства ветэранаў разведкі ВМФ. Сярод гасцей - удзельнікі міжнароднага ваенна-гістарычнага злёту "22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць", бронепрабега "Дарога мужнасці", міжнароднага мотааўтапрабега "Перамога без межаў".


Разам з брэстаўчанамі ўсе яны прайшлі сёння сімвалічнай "Дарагі памяці". Шлях ад галоўнага ўваходу ў мемарыял - "Зоркі" - да плошчы Цырыманіялаў асвятлялі пражэктары, ліхтары, лампады. На экранах дэманстраваліся кадры савецкай даваеннай кінахронікі. У гэты час цыферблат адлічваў апошнія гадзіны і хвіліны мірнага жыцця. "У такія хвіліны па-асабліваму адчуваеш розніцу паміж мірнымі днямі і часам ваеннага ліхалецця, разумееш цану жыцця. У тысячагадовай гісторыі горада было шмат войнаў, перыядаў росквіту і заняпаду. Сёння Брэст - прыгожы, сучасны еўрапейскі горад. Але кожны раз, звяртаючыся да шматвяковай гісторыі, мы абавязаны памятаць подзвіг тых, хто ў суровым 1941 годзе даў нам магчымасць жыць у вольнай суверэннай Беларусі ", - сказаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Па традыцыі памежнікі Брэста апусцілі вянкі ў воды Буга. Вянкі і кветкі ляглі да Вечнага агню і на плітах некропаля. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх ахвяраў мінулай вайны.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions