Беларусь і Аргенціна падпісалі міжурадавае пагадненне аб узаемных бязвізавых паездках

Беларусь і Аргенціна падпісалі міжурадавае пагадненне аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Дакумент заключаны ў Мінску ў час беларуска-аргенцінскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, аргенцінскую - намеснік міністра замежных спраў і культу Карлас Марыа Фарадоры. Бакі абмеркавалі сумесныя крокі па актывізацыі беларуска-аргенцінскіх адносін. Асноўная ўвага была ўдзелена пытанням далейшага развіцця двухбаковага дыялогу ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, а таксама ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions