Фіёна Гіб гатова зрабіць усё магчымае для вяртання ў Беларусь Брытанскага савета

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб гатова зрабіць усё магчымае для вяртання ў Беларусь прадстаўніцтва Брытанскага савета. Аб гэтым дыпламат паведаміла на прэс-канферэнцыі.

Фіёна Гіб нагадала, што, на жаль, цяпер у Беларусі няма прадстаўніцтва Брытанскага савета. Пасол звярнула ўвагу, што хацела б зрабіць усё магчымае, каб яно зноў з'явілася ў Мінску.

Брытанскі савет быў створаны ў 1935 годзе і сёння працуе амаль у 130 краінах свету. Арганізацыя прызначана развіваць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, культуры і мастацтва паміж Вялікабрытаніяй і іншымі краінамі. Да 2000 года Брытанскі савет меў прадстаўніцтва і ў Беларусі. Яно было закрыта з-за структурных змяненняў у арганізацыі.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions