Місія МВФ пачынае работу ў Беларусі

Місія Міжнароднага валютнага фонду 19 верасня пачынае работу ў Беларусі, паведамілі ў мінскім прадстаўніцтве фонду. Місія МВФ на чале з яе кіраўніком Пітэрам Долманам будзе працаваць у Беларусі з 19 верасня па 1 кастрычніка. У прадстаўніцтве растлумачылі, што мэта місіі пакуль не вядома, аб ёй пазней паведаміць Пітэр Долман. Апошні раз місія МВФ наведвала Мінск з 21 па 30 чэрвеня, каб правесці ацэнку бягучай эканамічнай палітыкі і штогадовыя кансультацыі з уладамі па Артыкуле IV.

Міжнародны валютны фонд - спецыялізаваная ўстанова ААН са штаб-кватэрай у Вашынгтоне (ЗША). Афіцыйная дата стварэння МВФ - 27 снежня 1945 года. Беларусь з'яўляецца членам МВФ з 1992 года, яе квота на пачатак 2013 года была роўная 386,4 млн СДР ($542,1 млн). Дзейнасць МВФ у Беларусі накіравана на супрацоўніцтва з урадам і Нацыянальным банкам пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі з акцэнтам на падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, абменны курс і гандлёвую палітыку з мэтай дасягнення значнага эканамічнага росту, нізкай інфляцыі і ўстойлівасці плацежнага балансу. Як паведамлялася, Мінск абмяркоўвае магчымасць прыцягнення новага крэдыту МВФ на $3 млрд пад 2,28 працэнта тэрмінам на 10 гадоў.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions