Беларус Ігар Бокій стаў трохразовым паралімпійскім чэмпіёнам у Рыа

Плывец Ігар Бокій стаў трохразовым чэмпіёнам па плаванні XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра.

У вырашальным заплыве на дыстанцыі 400 м вольным стылем у катэгорыі S13 беларус паказаў рэзультат 3 мін 55,62 сек. Зусім крыху яму не хапіла, каб пераўзысці сусветны рэкорд (3 мін 55,56 сек), які таксама належыць Ігару Бокію.

Другое месца на дыстанцыі 400 м вольным стылем заняў украінец Яраслаў Дзенісенка (3 мін 58,78 сек). Бронзавую ўзнагароду заваяваў Дзмітрый Хорлін з Узбекістана (4 мін 06,63 сек).

Раней Ігар Бокій станавіўся лепшым у плаванні на 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем. На яго рахунку і бронза на дыстанцыі 100 м брасам.

Усяго ў скарбонцы беларускага плыўца Ігара Бокія 10 узнагарод Паралімпійскіх гульняў (шэсць у Лондане) і чатыры ў Рыа-дэ-Жанэйра. У скарбонцы беларускай паралімпійскай каманды на цяперашніх Гульнях пяць медалёў.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions