Будаўніцтва АЭС дасць магчымасць Беларусі стаць энерганезалежнай рэспублікай, заявіў у эфіры праграмы "Буйным планам" на тэлеканале "Беларусь 1" дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.
"Атамная электрастанцыя робіць Беларусь рэальна не толькі энерганезалежнай, але і энергазбыткоўнай з пункту гледжання электрычнасці. Потым многія вытворчасці можна проста перавесці на электрычнасць", - сказаў Рыгор Рапота.
Паводле яго слоў, цяпер робіцца ўсё магчымае, каб не было ніякага сумнення ў тым, што гэта станцыя будзе пабудавана на высокім прафесійным узроўні пад кантролем міжнародных арганізацый. Гаворачы аб нядаўнім інцыдэнце, дзяржсакратар адзначыў, што памылкі бываюць ва ўсім, галоўнае іх своечасова і правільна выправіць. "Я меў магчымасць з кіраўніцтвам "Расатама" размаўляць, і яны вельмі адказна да гэтых рэчаў ставяцца", - сказаў Рыгор Рапота і дадаў, што тэхнічны прагрэс не спыніць - атамная энергетыка будзе развівацца. Важна зрабіць яе максімальна бяспечнай.
Разважаючы аб перспектыве ўвядзення адзінай візы Саюзнай дзяржавы, дзяржсакратар адзначыў: "Ёсць даручэнне аб складанні дарожнай карты па вырашэнні гэтага пытання, цяпер - у прапрацоўцы экспертаў Расіі і Беларусі на ўзроўні міністэрстваў замежных спраў". Такая адзіная віза, паводле яго слоў, "спрашчае стасункі са знешнім светам", але ў той жа час не адмяняе для Беларусі і Расіі наяўнасць нацыянальных віз.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici