Кантактная група па Украіне выступіла за перамір'е на Вялікдзень

 

Кантактная група па Украіне выступіла за перамір'е з 00.00 30 красавіка, паведаміў журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік.
"Падтрымку атрымала ідэя поўнага спынення агню, асабліва ў сувязі з надыходзячым Вялікаднем і майскімі святамі", - сказаў Марцін Сайдзік. Ён агучыў заяву кантактнай групы наконт гэтага. Трохбаковая кантактная група будзе адсочваць захаванне гэтага рашэння і зробіць неабходныя крокі, уключаючы правядзенне неадкладных узаемных кансультацый у выпадку яго невыканання. Наступны раўд перамоў па Ўкраіне пройдзе ў Мінску 18 мая.
Між тым з надыходзячымі святамі ўсіх беларусаў і праваслаўных хрысціян павіншаваў Прэзідент Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб дні святкавання прынеслі мір і згоду.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions