26 красавіка спаўняецца 30 гадоў адной з самых значных тэхнагенных катастроф у гісторыі - аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Наступствы адбіліся на многіх краінах: радыеактыўныя выпадзенні адзначаны на тэрыторыі практычна ўсёй Еўропы, аднак Беларусь пацярпела больш за ўсіх. Сумарны ўрон ацэньваецца ў 235 мільярдаў долараў. Жыццё пацвердзіла правільнасць рашэння аб рэабілітацыі пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў, прынятага Прэзідэнтам 20 гадоў таму. Па ўжо існуючай традыцыі 26 красавіка кіраўнік дзяржавы наведвае пацярпелыя рэгіёны. У цэнтры ўвагі далейшае развіццё і рэабілітацыя тэрыторый, а таксама паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici