Беларусь запускае наземнае кіраванне спадарожнікам «Белінтэрсат-1».

фота: www.belintersat.com

 

        12 красавіка, у Дзень касманаўтыкі, Беларусь запускае наземнае кіраванне спадарожнікам «Белінтэрсат-1». Гэта першы айчынны апарат, разлічаны на перадачу тэле- і радыёсігналу, а таксама забеспячэнне доступу ў Інтэрнэт. Ён быў адпраўлены ў космас у студзені з тэрыторыі Кітая. Такім чынам, наша краіна выйшла на сусветны рынак тэлекамунікацыйных паслуг. Сігнал пакрывае ўсё ўсходняе паўшар’е, і гэта адкрывае магчымасці для продажу інфармацыі, атрыманай з дапамогай спадарожніка. Для забеспячэння патрэб беларусаў дастаткова пяці працэнтаў рэсурсу «Белінтэрсат-1», астатнія 95-ць пойдуць на экспарт. А ўпершыню Беларусь заявіла аб сваёй прысутнасці ў космасе ў 2012 годзе. Тады быў запушчаны апарат дыстанцыйнага зандзіравання зямлі. «БелКА» сочыць за прыроднымі рэсурсамі, сельгасугоддзямі, знаходзіць лясныя пажары.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions