фото: www.mfa.gov.by
Беларусь гатова прыкласці максімум намаганняў для вырашэння турэцка-расійскага канфлікту. Гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей. Па словах кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, наша краіна нікому не збіраецца навязваць пасрэдніцкія паслугі, але зыходзіць з таго, што націск адно на аднаго і санкцыі - гэта не метад вырашэння праблем у міждзяржаўных адносінах. Што да апошніх рознагалоссяў паміж Расіяй і Турцыяй, Уладзімір Макей выказаў упэўненасць, рана ці позна ўдасца вырашыць гэты канфлікт. Кіраўніцтва Беларусі выказвала свой пункт гледжання на сітуацыю лідарам абедзвюх краін. Беларусь зацікаўлена, каб канфлікт быў урэгуляваны як мага хутчэй, і гатова, калі спатрэбіцца, прыкласці максімум намаганняў для гэтага, так, як робіць па Украіне.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici