Беларусь упершыню прыме ўдзел у дыскусіі на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў ШАС у якасці дзяржавы-наглядальніка.

фото:www.ria.ru       

 

           Беларусь упершыню прыме ўдзел у дыскусіі на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва у якасці дзяржавы-наглядальніка. Пра гэта паведаміў генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Дзмітрый Мезенцаў. Паводле яго слоў, удзел у дыскусіі на саміце кіраўнікоў урадаў дае магчымасць краіне прадставіць свой пункт гледжання, свае падыходы да пытанняў пашырэння гандлёва-эканамічнага і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва.
        Дзяржавамі - членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва з'яўляюцца Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Расія, Таджыкістан і Узбекістан. Дзяржавы-наглядальнікі - Афганістан, Індыя, Іран, Беларусь, Манголія, Пакістан.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions