Беларусь зацікаўлена ў падтрыманні са Злучанымі Штатамі Амерыкі паўнавартаснага супрацоўніцтва.


        Беларусь была і будзе зацікаўлена ў падтрыманні са Злучанымі Штатамі Амерыкі паўнавартаснага супрацоўніцтва. Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША ў Мінску. Па словах кіраўніка дзяржавы, бакі заўсёды ўзаемадзейнічалі па пытаннях гарантавання глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, прадухілення незаконнага транзіту ядзерных матэрыялаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок цэніць падтрымку сваіх ініцыятыў у ААН і гатоўнасць Злучаных Штатаў садзейнічаць далучэнню Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адносіны паміж ЗША і Беларуссю трэба будаваць не па сродках масавай інфармацыі, а непасрэдна вывучаючы абстаноўку ў краінах.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions