Сустрэча Прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана прайшла ў Баку.


          Беларусь і Азербайджан блізкія адзно аднаму і маюць добры фундамент адносін, -  заявіў ў Баку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Кіраўнік беларускай дзяржавы даў высокую ацэнку ўзроўню падрыхтоўкі Азербайджана да правядзення першых Еўрапейскіх гульняў. Прэзідэнт Беларусі таксама падкрэсліў, што не мог не прыехаць на адкрыццё гэтага першага ў гісторыі спартыўнага форуму.
        У сваю чаргу Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў адзначыў, што Азербайджан цэніць і ганарыцца ўзроўнем адносін з Беларуссю. Лідары дзвюх краін падтрымліваюць рэгулярныя кантакты, што дапамагае надаць дынамізм двухбаковым адносінам. Гаворачы аб правядзенні першых Еўрапейскіх гульняў у Баку, Ільхам Аліеў адзначыў, што гэта падзея знамянальная як для Азербайджана, так і для Еўропы ў цэлым. Ён таксама лічыць, што Беларусь на гульнях прадстаўлена моцным складам атлетаў.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions