Беларусь мае намер паступальна асвойваць белыя плямы ў сваім супрацоўніцтве з краінамі і рэгіёнамі свету.


       Беларусь мае намер паступальна асвойваць белыя плямы ў сваім супрацоўніцтве з краінамі і рэгіёнамі свету. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю тэлеканала "СТБ". Нядаўна адбылася сустрэча паслоў, кіраўнікоў замежных устаноў з кіраўніком дзяржавы. Прэзідэнт паставіў дакладныя, канкрэтныя задачы па асваенні новых рынкаў, прасоўванні нашай прадукцыі ў краіны далёкага замежжа, нарошчванні экспарту і шэраг іншых.
       Таксама Уладзімір Макей паведаміў, што Беларусь вядзе перагаворы аб спрашчэнні візавага рэжыму і адмене віз прыкладна з паўтара дзясяткамі дзяржаў. Міністр нагадаў, што з 1 ліпеня ажыццяўляецца бязвізавы рэжым з Турцыяй, уступіла ў сілу пагадненне аб бязвізавым рэжыме з Манголіяй, падпісана такое ж пагадненне з Эквадорам. Беларускі бок вядзе перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб яго адмене прыкладна з паўтара дзясяткамі дзяржаў, у тым ліку, з ААЭ і Сінгапурам. Што да адносін з Еўрапейскім саюзам, то адбыўся першы раўнд кансультацый па заключэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Еўрапейскім саюзам.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions