Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва - фундамент беларуска-сербскіх адносін.


       Беларуска-сербскае супрацоўніцтва становіцца больш паўнаважкім і рэзультатыўным, заявіў напярэдадні ў Бялградзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках афіцыйных перагавораў з Прэзідэнтам Сербіі Томіславам Нікалічам. Па іх выніках падпісана восем двухбаковых дакументаў аб паглыбленні супрацоўніцтва ў розных сферах. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што менавіта гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з'яўляецца фундаментам беларуска-сербскіх адносін. За апошнія гады двухбаковы тавараабарот вырас амаль у чатыры разы амаль да $200 млн.
       Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь заўсёды падтрымлівала і падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Сербіі і вітае намаганні сербскага кіраўніцтва па нармалізацыі сітуацыі ў Косаве і Метохіі. Беларускі бок разлічвае на больш плённае ўзаемадзеянне з Сербіяй у міжнародных арганізацыях. У сваю чаргу Прэзідэнт Сербіі Томіслаў Нікаліч разлічвае, што афіцыйны візіт кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі надасць штуршок развіццю двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Томіслаў Нікаліч падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за дапамогу ў стварэнні на тэрыторыі Сербіі сумесных вытворчасцей, рабочых месц і пашырэнні рынку збыту. Паводле яго слоў, бакі могуць атрымаць узаемную карысць як ад членства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, так і ў перспектыве ад членства Сербіі ў Еўрасаюзе.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions