Беларусь ажыццяўляе адказную палітыку ў сферы падтрымання міжнароднага міру.


          Беларусь ажыццяўляе адказную палітыку ў сферы падтрымання міжнароднага міру і бяспекі. Адзін з найбольш яркіх прыкладаў - адмова Беларусі ў 1993 годзе першай з краін былога СССР ад валодання ядзернай зброяй. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Юрый Амбразевіч на адкрытых дэбатах у Савеце Бяспекі ААН. Дыпламат падкрэсліў, што наша краіна паступова далучаецца да ўдзелу ў аперацыях па падтрыманні міру ААН: сёння беларускія прадстаўнікі працуюць у місіі ААН у Ліване. Прадстаўнік МЗС падкрэсліў важнасць аперацый па падтрыманні міру ААН, якія сёння з'яўляюцца адным з асноўных стабілізуючых фактараў у месцах канфлікту. Пры гэтым Юрый Амбразевіч перакананы, што яны павінны ажыццяўляцца ў строгай адпаведнасці з мандатам аперацыі і павагай да такіх прынцыпаў, як суверэнітэт і неўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржавы, якая іх прымае.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions