Мяжа Беларусі і ЕС - адна з самых бяспечных.

         Пра гэта заявіла кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майра Мора  падчас пасяджэння рабочай групы па інтэграваным кіраванні межамі ў рамках ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", перадае БЕЛТА. Па словах дыпламата,  у гэтым вялікая заслуга беларускіх пагранічнікаў. Таксама мяжу ўдалося ўмацаваць дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з Еўрасаюзам. Пры гэтым Майра Мора адзначыла, што важна не толькі развіваць саму інфраструктуру і набываць абсталяванне, але і вучыць людзей, на гэта, у тым ліку, і накіраваны праграмы супрацоўніцтва з ЕС. Па лініі "Усходняга партнёрства" ў Беларусі і Украіне паспяхова рэалізавана праграма "СУРКАП-1" з бюджэтам 1,3млн. еўра. Праект быў накіраваны на павышэнне эфектыўнасці аховы зялёнай і воднай межаў Беларусі і Украіны. У бліжэйшы час плануецца завяршыць рэгістрацыю ў Беларусі праекта "СУРКАП-2". Ён разлічаны на 30 месяцаў, агульны бюджэт праекта - каля 3 млн еўра.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions