Першы форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску 5-6 чэрвеня

           Першы форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску 5-6 чэрвеня, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Тэмай форуму стане эфектыўнае развіццё аграпрамысловых комплексаў дзвюх краін як важнейшая ўмова харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы. Мэта  мерапрыемства- садзейнічанне пашырэнню прамых кантактаў паміж рэгіёнамі, бізнесменамі і арганізацыямі дзвюх краін, а таксама выпрацоўка рэкамендацый па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы для паскоранага развіцця эканомік Беларусі і Расіі ва ўмовах стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. Шэраг мерапрыемстваў форуму пройдзе на пляцоўцы міжнароднай спецыялізаванай выставы "Белагра-2014". Такім чынам, яго ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з перадавымі дасягненнямі аграпрамысловага комплексу Беларусі.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions