Reply to comment

Шляхам супрацоўніцтва і сяброўства

“Далёкія часы дынастыі Хань. Праз стромкія гімалайскія горы, праз бушуючае Міжземнае мора і пустыні, пераадольваючы войны і межы бясконцых дзяржаў, ішоў пасланнік вялікага імператара У-Дзі ў пошуках новых гандлёвых шляхоў для сваёй краіны…”
Так пачала сваё эсэ на конкурс, аб’яўлены нашым Міжнародным радыё Беларусь “Шаўковы шлях і індустрыяльны парк “Вялікі камень“ маімі вачыма” студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ. На сёння ў гэтым цікавым конкурсе, які праводзяць журналісты радыё сумесна з пасольствам КНР у нашай краіне, прыняло ўдзел звыш пяцідзесяці беларускіх і кітайскіх грамадзян. Гэта студэнты, прадстаўнікі сумесных беларуска-кітайскіх прадпрыемстваў і арганізацый, проста людзі, якія цікавяцца стасункамі нашых дзяржаў, якія вітаюць сяброўства і ўзаемапавагу паміж нашымі народамі.
“Пара добрых вачэй, быццам вінаградзінкі з доўгімі павейкамі ранішняй расой падміргваюць з любоўю”, - так паэтычнымі радкамі вітаюць нас з далёкай кітайскай правінцыі, а адзін мінчанін даслаў на конкурс цэлую кнігу вершаў, у якой ёсць такія радкі:
“Друг другу руку протянули страны.
А между ними континеты и моря.
Два друга, два богатыря —
Минск и Пекин – красавцы-великаны.”
Так далёкая гісторыя вялікага народа звязала нашых сучаснікаў шляхам супрацоўніцтва і сяброўства.
Прыемна, што ў сваіх часам немудрагелістых радках людзі выказваюць пачуцці міралюбства і згоды. Гэта вельмі важна ў час, калі людзей і цэлыя краіны раздзіраюць міжнацыянальныя канфлікты, калі блукаюць сярод пэўных колаў ідэі ксенафобіі і чалавеканенавісніцтва.
Гісторыя вучыць, што шлях супрацьстаяння і разбурэння вядзе да трагедый і страт. На жаль, гэтыя ўрокі не заўсёды засвойваюцца тымі, хто сее варажнечу і злобу.
У Беларусі заўсёды мірна ўжываліся людзі розных нацыянальнасцяў, розных рэлігійных канфесій. Атрымаўшы незалежнасць, маладая беларуская дзяржава аб’явіла курс у знешняй палітыцы на адкрытасць усяму свету, на шматвектарнасць супрацоўніцтва.
І ў дадзеным выпадку вялікі шаўковы шлях, своеасаблівы мост паміж Усходам І Захадам – прыклад таго, як трэба супольна існаваць і ўзаемадзейнічаць розным культурам і ўкладам жыцця, як трэба шукаць кропкі ўзаемаразумення і сяброўства.
Зноў дазволю сабе невялікую цытату з аднаго з дасланых допісаў :”6467 кіламетраў… Менавіта такая адлегласць аддзяляе геаграфічны Мінск і Пекін. На першы погляд здаецца, што сталіцы Беларусі і Кітая вельмі далёкія адна ад адной. Але, як паказвае жыццё, тысячы кіламетраў – не адлегласць, калі размова ідзе пра сяброўства, супрацоўніцтва, узаемаразуменне, агульныя мэты і памкненні...”
Нельга не пагадзіцца з аўтарам. Прыемна, што гэтыя словы таксама належаць вельмі маладому чалавеку — студэнту другога курса Беларускага дзяржаўнага  педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Менавіта маладым важна несці ў свет гуманныя ідэі братэрства і згоды, не стаць ахвярамі маніпуляцый злых нялюдскіх сіл, якія жадаюць пасеяць хаос і варажнечу паміж народамі.
Вось такія думкі прыходзяць, чытаючы эсэ, дасланыя на наша радыё.
Дарэчы, конкурс працягваецца да першага лютага, так што і ў вас ёсць яшчэ час, шаноўныя сябры, падзяліцца сваімі разважаннямі і пачуццямі, дакрануцца да старадаўняй гісторыі вялікага народа і да сумесных старонак нашых агульных стасункаў...

Reply

 
Emissions sur Internet
Now:
06.20 Window to Belarus (EN)

Next:
06.40 Famous People of Belarus (EN)


Horaires sur Internet
Horaire des émissions par satellite (voir les paramètres de réception ici)
Shortwaveservice
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions