Мінтранс прапанаваў Нарвегіі адкрыць прамыя авіярэйсы ў Беларусь

Фота: belta.by


Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі прапанавала Нарвегіі разгледзець магчымасць прамых авіярэйсаў у Мінск і рэгіянальныя аэрапорты. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксея Аўраменкі з міністрам транспарту і камунікацый Нарвегіі Джонам Георгам Дале, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ведамства.

"Цяпер рэгулярныя паветраныя зносіны з Нарвегіяй адсутнічаюць. У сувязі з чым прапануем разгледзець магчымасць ажыццяўлення нарвежскім перавозчыкам рэйсаў як у Нацыянальны аэрапорт Мінск, так і ў рэгіянальныя аэрапорты", - сказаў Аляксей Аўраменка.

Беларуская дэлегацыя адзначыла, што для аўтамабільных перавозак паміж краінамі створаны спрыяльныя ўмовы. Больш таго, беларускі бок выступіў з ініцыятывай разгледзець магчымасць аўтамабільных перавозак па бездазвольнай сістэме. Была закранута тэма электратранспарту. У прыватнасці, беларуская дэлегацыя прапанавала арганізаваць сустрэчу з нарвежскімі партнёрамі, якія займаюцца гэтым напрамкам.

Абмяркоўвалася і ўзаемадзеянне ў рамках партнёрства "Паўночнае вымярэнне" ў галіне транспарту і лагістыкі з улікам таго, што ў 2020 годзе старшынства ў кіруючым камітэце ППВТЛ пераходзіць да Беларусі.

У час візіту ў Нарвегію таксама адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам Дзяржаўнай дарожнай адміністрацыі Нарвегіі, кампаніяй "Новыя дарогі" і асацыяцыяй падрадчыкаў Нарвегіі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动