Фота: belta.by
Беларускі пісьменнік Пётр Васючэнка пасмяротна намініраваны на самую прэстыжную міжнародную прэмію ў галіне дзіцячай літаратуры - ALMA Astrid Lindgren Memorial Award. Такая інфармацыя размешчана на сайце прэміі. У спіс намінантаў, аб'яўлены на 71-й Франкфуртскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, увайшлі 237 кандыдатаў з 68 краін. Беларускі аўтар намініруецца ўпершыню. Прэмія заснавана ў гонар шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Узнагароду прыраўноўваюць да Нобелеўскай у гэтай галіне і ўручаюць за ўклад у развіццё дзіцячай і юнацкай літаратуры.