Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад АБСЕ пачнуць маніторынг прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 жніўня, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Як паведамлялася, у Беларусі для маніторынгу галоўнай электаральнай падзеі чакаецца прысутнасць каля 40 доўгатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ і яшчэ каля 400 кароткатэрміновых. Акрамя таго, у доўгатэрміновым маніторынгу выбараў Прэзідэнта будуць удзельнічаць больш за 40 наглядальнікаў ад краін Садружнасці. У агульнай колькасці ў склад місіі СНД увойдуць каля 400 чалавек. Пажаданне ўдзельнічаць у маніторынгу выказала і Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва.