"Будзьце гаспадарамі на сваёй зямлі". Прэзідэнт Беларусі патрабуе ўключаць у абарот закінутыя ўчасткі

09.11.2026панядзелак18:32

Фота: belta.by

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на рабочай нарадзе аб сучасных падыходах да рэгіянальнага развіцця звярнуў увагу на важнасць паўсюднага навядзення парадку на зямлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў краіне актыўна праводзяцца меліярацыйныя работы, каб павялічваць плошчы ворных зямель. На гэта накіроўваюцца значныя фінансавыя рэсурсы з бюджэту. Аднак у далейшым у некаторых рэгіёнах гэтыя і іншыя ўчасткі не падтрымліваюцца ў належным выглядзе.

"Гэта чыста дзяржаўнае пытанне - меліярацыяй мы займаемся. Але там, дзе правялі, на другі год усё зарастае. За гэтым не вельмі глядзяць. Праўда, па-рознаму ўсюды", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу, што ёсць закінутыя прысядзібныя ўчасткі, якія вызваляюцца і зарастаюць хмызняком, пакуль дзяржава "гераічна займаецца асушэннем балот".

"Некаторыя вёскі сталі хутарамі ў лясах", - абурыўся Прэзідэнт. Ён запатрабаваў наводзіць там парадак, узворваць сіламі мясцовых улад і размешчаных побач сельгаспрадпрыемстваў і ўключаць у севазварот.

"Будзьце гаспадарамі на сваёй зямлі", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Вярнуцца назад да навін

FM Литва, Латвия
FM Polska
Satellite stream
English stream