Такія даныя прыводзяцца ў Ліпеньскім макрааглядзе банка. У 2016 годзе інфляцыя прагназуецца на ўзроўні 12,6%, што некалькі вышэй за мэтавы арыенцір манетарных улад Беларусі. Нагадаю, згодна з беларускімі прагнозамі інфляцыя павінна скласці 12%. А вось у наступным годзе эксперты банка прагназуюць зніжэнне да 8,8% і 7,4% --чакаецца у 2018-м, - гаворыцца ў макрааглядзе. Слабая эканамічная актыўнасць у дзяржавах - асноўных гандлёвых партнёрах Беларусі ў 2016 годзе будзе стрымліваць аднаўленне як унутранага, так і знешняга попыту ў краіне. У той жа час зніжэнне валацільнасці цэн на энергарэсурсы на сусветных рынках ў другой палове 2016 года забяспечыць стабілізацыю расійскага рубля на міжнародным валютным рынку, што можа стаць важным фактарам для стабілізацыі беларускага рубля.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí