Беларусь гатова прапанаваць Іраку супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і ваенна-тэхнічнай сферах. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Ірака Ібрагімам аль-Джафары. Цяперашнія беларуска-іракскія адносіны характарызуюцца тым, што бакі празандзіравалі глебу для выбудоўвання далейшых сувязей і цяпер можна будоўваць іх на перспектыву, адзначыў беларускі лідар. У сваю чаргу міністр замежных спраў Ірака перадаў найлепшыя пажаданні ад кіраўніцтва сваёй краіны. Ён падзякваў беларускаму боку за аказаную Іраку гуманітарную дапамогу. Кіраўнік іракскага МЗС высока ацаніў патэнцыял Беларусі ў галіне прамысловасці і выказаў зацікаўленасць у развіцці сувязей з нашай краінай у гэтым накірунку.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz