Беларуска-кітайскі форум трансгранічнага электроннага гандлю 10 верасня пройдзе ў Цындаа

Фота: belta.by


Беларуска-кітайскі форум трансгранічнага электроннага гандлю 10 верасня пройдзе ў горадзе Цындаа.  Паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў КНР. Тэма яго правядзення   разглядалася на сустрэчы 22 жніўня Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага з намеснікам генеральнага дырэктара Кітайскай асацыяцыі гандлю паслугамі   Цьян Гуафенам. Бакі абмеркавалі напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і нарошчвання экспарту беларускіх паслуг у Кітай у галіне турызму, аховы здароўя, культуры, аўтамабільных перавозак і іншых перспектыўных напрамкаў. Асацыяцыя пацвердзіла свой удзел у Беларуска-кітайскім форуме.  Таксама выказана зацікаўленасць у запрашэнні партнёраў і членаў асацыяцыі для практычнага абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва з беларускім бізнесам. 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动