Дапкюнас і пасол Індыі абмеркавалі падрыхтоўку візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях

Фота: belta.by

Беларусь і Індыя абмеркавалі падрыхтоўку візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, запланаваных на 2019 год. Гэта пытанне разглядалася на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Андрэя Дапкюнаса з паслом Індыі Сангітай Бахадур. Сярод тэм сустрэчы - умацаванне глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, нераспаўсюджванне ядзернай зброі, барацьба з тэрарызмам. Таксама Андрэй Дапкюнас і пасол Індыі дамовіліся аб далейшай сумеснай рабоце па садзейнічанні гандлёва-эканамічным праектам, у тым ліку ў галіне фармацэўтыкі і тэкстыльнай вытворчасці. Закраналіся і пытанні гуманітарнага супрацоўніцтва, меры па далейшым спрашчэнні візавага рэжыму. Андрэй Дапкюнас выказаў надзею на больш хуткае вырашэнне пытання аб прадастаўленні беларускім грамадзянам права на атрыманне індыйскай электроннай візы. Дыпламаты абмеркавалі магчымасць наладжвання прамога авіярэйса паміж Мінскам і Нью-Дэлі.                     

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动