Беларусы з Італіі (г. Неапаль, рэгіён Кампанія)

 

Вітаем землякоў - беларусаў ва ўсім свеце.


Нэапаль - адзін з самых буйных гарадоў Італіі, шмат у ім імігрантаў, якія, не могуць і не хочуць забываць іх Радзіму, яны захоўваюць яе ў душах, як часцінку цяпла і святла. Беларусы не выключэнне. Шмат хто з нас па розных прычынах апынуўся далёка ад роднай Беларусі, але ніхто нават і ў думках не мае забыць родныя, шчаслівыя месцы. Толькі знаходзячыся за тысячы км ад роднага краю, ты да самай глыбіні сэрца разумееш верш:

Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.
Што ім тыя пагоды паўднёвыя!
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
I азёрны рабінавы край.
Сакавітыя пожні мурожныя
He заменіш нічым і нідзе,
I зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы двор прывядзе.

 

І каб не адчуваць сябе зусім адарванымі ад Радзімы, мы вырашылі трымацца разам і распавядаць усім аб нашай блакітнавокай Беларусі; сфармавалі наша аб'яднанне "BELLARUS" а пры ім музычны калектыў «Спадчына». Займаемся спевамі і танцамі, рыхтуем традыцыйныя беларускія стравы, захоўваем родную мову, традыцыі, абрады і нясем гэтую інфармацыю па італьянскіх прасторах. Дзякуючы нашай працы многія італьянцы даведаліся ўпершыню пра нашу краіну, многія паглыбілі іх веды, многія захацелі пабываць у ёй асабіста.


Ну а мы – беларусы Італіі, калі выпадае магчымасць наведацца ў родную старонку, ніколі сабе ў гэтым не адмаўляем!



Паважаныя суайчыннікі, памятайце, што даражэй вашай Радзімы, вашай зямлі і вашага народа, вы ніколі і нідзе не сустрэнеце! Беражыце нашу краіну, шкадуйце яе, кахайце і ганарыцеся ёй!
Паверце, што зараз мы разумеем: «…, чаму з выраю жураўлі на Палессе ляцяць»!

 


З павагай і шчырым каханнем да Баларусі і яе жыхароў - кіраўнік беларускага аб'яднання "BELLARUS" у Італіі – Таццяна Пумпулева.



 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动