Беларусь і Польшча маюць намер пашыраць узаемадзеянне ў духу добрасуседства і ўзаемнай павагі

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай у час рабочага візіту ў Польшчу 10 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Адбыўся абмен думкамі аб перспектывах пашырэння беларуска-польскага ўзаемадзеяння, у тым ліку па значных пытаннях, у духу добрасуседства і ўзаемнай павагі", - адзначылі ў МЗС.

У час сустрэчы са статс-сакратаром канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштафам Шчэрскім абмеркаваны пытанні інтэнсіфікацыі кантактаў на розных узроўнях.

Адбыліся таксама перагаворы Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Польшчы Вітольдам Вашчыкоўскім. Бакі разгледзелі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, дыялогу на лініі Беларусь-ЕС, абмяняліся думкамі аб развіцці сітуацыі ў рэгіёне.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动