Савет пастаянных прадстаўнікоў краін СНД збярэцца ў Мінску на наступным тыдні. Члены Савета падвядуць вынікі праведзеных 16 верасня ў Бішкеку пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, намецяць меры па рэалізацыі прынятых на іх дакументаў. Яшчэ адным пытаннем будзе - міжнародная дзейнасць Садружнасці. А таксама на пасяджэнні плануецца ўзгадніць кандыдатуру кіраўніка місіі назіральнікаў ад СНД на выбарах прэзідэнта Малдовы, прызначаных на 30 кастрычніка.