Вяшчальны сезон 2016-2017 на міжнародным радыё «Беларусь» стартаваў 1 верасня новымі праектамі!

 

       "Беларусь між народамі" - інфармацыйна-аналітычная праграма аб знешнепалітычных прыярытэтах краіны; "Контуры супрацоўніцтва" - праект пра Беларусь як актыўнага ўдзельніка еўрапейскай і еўразійскай інтэграцыі. Радыё «Беларусь у супрацоўніцтве з Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі працягвае конкурс аўтарскіх эсе, прысевчаных беларуска-кітайскаму супрацоўніцтву. Запланаваны віктарыны для замежных слухачоў: «Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання», а таксама #clickBELARUS  аб культуры, гісторыі і сучаснасці нашай краіны. У сезоне 2016-2017 будуць працягнуты трансляцыі праграм Радыё «Беларусь» на «Радыё-700" (ФРГ) і радыё «Артадоксія» (Польшча), плануецца далейшае пашырэнне нашай прысутнасці у сусветных сацыяльных сетках і інтэрактыўных платформах, а таксама развіццё ўласнага канала Радыё «Беларусь» на рэсурсе YouTube. Будзем разам!

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动