ЕС плануе выдзеліць у бліжэйшы час 14,5 млн еўра на прыродаахоўныя мерапрыемствы ў Беларусі

Еўрапейскі саюз плануе выдзеліць у бліжэйшы час 14,5 млн еўра на прыродаахоўныя мерапрыемствы ў Беларусі. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута.
 "Сёння мы падпісваем пагадненне з Еўрасаюзам аб супрацоўніцтве ў галіне паляпшэння якасці паветра і кіравання навакольным асяроддзем, якое прадугледжвае выдзяленне ў бліжэйшы час 14,5 млн еўра на прыродаахоўныя мерапрыемствы. У ім прадугледжаны такія аспекты, як прымяненне сучасных тэхналогій, пашырэнне экалагічнага турызму, пытанні, звязаныя з перапрацоўкай адходаў, выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі (сонца, ветру)", - расказаў Андрэй Каўхута.
Міністр адзначыў, што гэты напрамак супрацоўніцтва Беларусі і ЕС выражаецца не толькі ў выдзяленні значных па аб'ёме сродкаў, але і ў прадастаўленні сучаснага абсталявання і тэхналогій.
У сваю чаргу кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын адзначыла, што супрацоўніцтва - гэта заўсёды работа на роўных. "Гэта праграма прадугледжвае як узаемадзеянне паміж экспертамі - еўрапейскімі і беларускімі - для абмену вопытам, так і пастаўкі абсталявання на суму амаль 7 млн еўра, у тым ліку мабільных і стацыянарных станцый, для маніторынгу забруджвання паветра", - расказала яна.
Андрэа Віктарын таксама растлумачыла, што забруджванне паветра не ведае межаў і таму ЕС зацікаўлены ў ажыццяўленні гэтай праграмы на карысць жыхароў Беларусі і суседніх з ёй краін.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动