Гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю расійскаму інфармацыйнаму агенцтву "ТАСС". Кіраўнік беларускага МЗС адзначыў, што цяперашняе кіраўніцтва дзяржаў - членаў ЕС ўсвядоміла бесперспектыўнасць палітыкі ціску на Беларусь. Па яго словах, Беларусь надае вялікае значэнне развіццю супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. Уладзімір Макей таксама падкрэсліў, што наша краіна актыўна прасоўвае ініцыятыву "інтэграцыі інтэграцый", якая прадугледжвае паступальнае збліжэнне Еўразійскага эканамічнага саюза і ЕС.